На таргах у аўторак у Беларусі выраслі курсы долара і юаня
Грошы, ілюстрацыйнае фота
Па выніку таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы 24 верасня курс долара вырас і паказвае максімум за шэсць тыдняў.
Затое курс еўра апусціўся на тыднёвы мінімум. Курс расійскага рубля паказвае мінімум за 9,5 месяца.
Вынікі валютных таргоў:
Долары ЗША: 3,2221 (+0,0019 / +0,06%);
Еўра: 3,5828 (-0,0081 / -0,23%);
Расійскі рубель: 3,4715 (-0,0007 / -0,02%);
Кітайскі юань: 4,6144 (+0,0111 / +0,24%).
Курсы валют / banki24.by
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.