Вы тут

На таргах 11 лютага ў Беларусі вырас толькі курс расійскага рубля

pixabay.com

11 лютага на Беларускай валютна-фондавай біржы адбыліся чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. 

Курс долара ЗША пайшоў наніз — з 2,1664 да 2,1587 беларускага рубля. Курс еўра працягвае падаць — з 2,4549 да 2,4420 рубля. Курс расійскай валюты вырас: за 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,2864 беларускага (у пятніцу — 3,2817).

У параўнанні з кошыкам валют курс рубля ўмацаваўся на 0,15%.