На сённяшні вечар у Брэсцкай вобласці аб'явілі штармавое папярэджанне
![На сённяшні вечар у Брэсцкай вобласці аб'явілі штармавое папярэджанне](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/umbrella-1588167_1280.jpg.webp?itok=uUEKUxGO)
На сённяшні вечар на паўднёвым захадзе Беларусі (найперш у Брэсцкай вобласці) сіноптыкі аб'явілі штармавое папярэджанне. Там магчымыя навальніцы, моцныя залевы і нават град. Прагназуецца вецер з парывамі да 15-20 метраў за секунду.
Такія ўмовы надвор'я будуць да 21-й гадзіны, інфармуе прэс-служба Белгідрамета.