На суботу ў Беларусі месцамі прагназуюцца навальніцы, град, моцныя залевы

На суботу ў Беларусі месцамі прагназуюцца навальніцы, град, моцныя залевы

На суботу, 11 ліпеня, у Беларусі месцамі прагназуюцца навальніцы, град, моцныя залевы (пераважна ўдзень на паўднёвым усходзе). Як паведамляюць сіноптыкі, кароткачасовыя дажджы чакаюцца амаль па ўсёй краіне. У дзённыя гадзіны магчымае шквалістае ўзмацненне ветру — да 15-20 м/с.

У начныя гадзіны мінімальная тэмпература паветра — 14-20 градусаў са знакам плюс, у дзённыя гадзіны — да 20-26 цяпла. У Магілёўскай і Гомельскай абласцях будзе да 27-32 градусаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі