На Стаўбцоўшчыне мужчына забіў грамадзянскую жонку і павесіўся

На Стаўбцоўшчыне мужчына забіў грамадзянскую жонку і павесіўся

Жыхары вёскі Новы Свержань на Стаўбцоўшчыне былі шакаваныя здарэннем, якое адбылося там 20 сакавіка. Як піша tut.by, яны знайшлі свайго 47-гадовага аднавяскоўца ў пятлі. Акрамя таго, там жа быў знодзены труп 45-гадовай жанчыны з чэрапна-мазгавой траўмай — яна была грамадзянскай жонкай мужчыны.

Паводле папярэдніх высноваў судова-медыцынскай экспертызы, смерць жанчыны наступіла ад вялікай страты крыві.

Праваахоўнікі кажуць, што гаспадар, які быў раней судзімы, нанёс цялесныя пашкоджанні жанчыне. Потым мужчына павесіўся сам.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі