На станцыі ў Столінскім раёне эвакуявалі 25 чалавек праз безгаспадарную сумку

На станцыі ў Столінскім раёне эвакуявалі 25 чалавек праз безгаспадарную сумку

Пасажыраў і персанал чыгуначнай станцыі ў Столінскім раёне эвакуявалі з-за безгаспадарнай сумкі, перадае БЕЛТА са спасылкай на УУС Брэсцкага аблвыканкама.

Здарэнне адбылося 23 лютага ў 16:10 у рабочым пасёлку Рэчыца. На пероне чыгуначнай станцыі людзі пабачылі безгаспадарную дарожную сумку і затэлефанавалі ў міліцыю. Супрацоўнікі міліцыі ачапілі патэнцыйна небяспечнае месца і эвакуявалі 25 чалавек — пасажыраў і работнікаў станцыі.

Выкліканыя на месца здарэння сапёры не знайшлі выбуховых прадметаў. Неўзабаве стаў вядомы і ўладальнік сумкі. Гэта 43-гадовы жыхар вёскі Язвінкі, які па п'яні забыўся свае рэчы.  На яго склалі адміністрацыйны пратакол за з'яўленне ў грамадскім месцы ў нецвярозым выглядзе. Мужчыну пагражае штраф — да 204 рублёў (восем базавых велічынь). 

Затрымкі цягнікоў на станцыі ў выніку здарэння не было.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі