Вы тут

На спецаб'екце КДБ Лукашэнка расказаў дзіўную гісторыю

Ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

9 жніўня Аляксандр Лукашэнка на аб'екце КДБ знаёміўся з мадэрнізаванай сістэмай спецыяльнай урадавай сувязі. У сюжэт тэлеканала "Беларусь 1" трапіў эпізод, калі Лукашэнка раіў кіраўніку падраздзялення не брацца за тое, што не можа зрабіць. І ў гэты момант расказаў гісторыю, якая не трапіла ў справаздачу на сайце кіраўніка дзяржавы. Яна цікавая і таямнічая, бо незразумела, пра якую менавіта замову ідзе гаворка і якая фірма рызыкнула не выканаць яе. Аляксандр Лукашэнка гаварыў шмат, але вельмі асцярожна, каб не выдаць лішняй інфармацыі.

Лукашэнка: "А то вось у нас нядаўна ўпраўленне справамі замовіла ў адной нашай фірме вырабіць цэлую сістэму. Грошы ўзялі. Год не зрабілі, два, тры. Правалілі! Упраўленне справамі цяпер крыўдзіцца і мне дакладваюць, што гэта яны вінаватыя, не вырабілі. А ты дзе быў?! Ты грошы плаціў, ты замовіў тавар. Прайшоў час, тавару няма, грошы выкарыстаў. Вось ён вінаваты і ты вінаваты! Навошта вы бярэцеся за тое, што не можаце. А ўзяліся — зрабіце. І яны маглі гэта зрабіць. Але думалі, што гэта з рук сыдзе".

Як вядома, кіраўніком справамі прэзідэнта з'яўляецца Віктар Шэйман. Магчыма, што якраз размову з ім пераказаў кіраўнік дзяржавы.