На слуханнях у ПАСЕ прагучала, што ў 2020-м ФСБ катавала беларускіх пратэстоўцаў

Акрэсціна, 2020 год / З архіву Еўрарадыё
Акрэсціна, 2020 год / З архіву Еўрарадыё

На слуханнях у прававым камітэце Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы прагучала, што ў 2020-м ФСБ катавала беларускіх пратэстоўцаў. З такой заявай выступіў грамадзянін Беларусі Сяргей Савельеў, піша @dw_belarus. Ён у 2016-2021 гадах адбываў пакаранне ў расійскай калоніі і вёў відэаархіў катаванняў, якія выкарыстоўваліся супраць зняволеных (выконваў абавязкі "памочніка кіраўніка аддзела бяспекі" турэмнай бальніцы).

Па словах Савельева, у 2020 годзе прадстаўнікі расійскіх сакрэтных спецслужбаў "прыляталі ў Мінск, каб узяць удзел у жорсткіх катаваннях" удзельнікаў апазіцыйных пратэстаў. Згадкі пра магчымы ўдзел расійскіх сілавікоў у падаўленні пратэстаў у Беларусі былі і раней.

У Беларусі не было распачата ніводнай крымінальнай справы супраць сілавікоў, а пратэстоўцаў пераследуюць дагэтуль.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі