На шэсці ў Маскве ў падтрымку Галунова затрымалі каля 400 чалавек

На шэсці ў Маскве ў падтрымку Галунова затрымалі каля 400 чалавек

У Маскве адбыліся масавыя затрыманні ўдзельнікаў акцыі ў падтрымку Івана Галунова, піша "Новая газета".

Шэсце пачалося а 12-й гадзіне дня ад Чыстапруднага бульвара. Паліцыя перакрыла вуліцы, якія перасякаюць бульвары, таму ўдзельнікі акцыі пайшлі па бульварах ў бок Трубнай плошчы.

Першыя масавыя затрыманні пачаліся хвілін праз 20 пасля пачатку шэсця. Першымі паліцыянты сталі затрымліваць тых, хто быў у футболках "Я/Мы Іван Галуноў", людзей з памятнымі газетамі і г.д. Сярод затрыманых апынулася шмат журналістаў з акрэдытацыямі ад сваіх рэдакцый.

Жорсткія затрыманні прайшлі на скрыжаванні Срэценскага бульвара і Трубнай плошчы. Тут затрымалі і вядомага апазіцыйнага палітыка Аляксея Навальнага, якому цяпер пагражае да 30 сутак арышту. Ёсць сведчанні, што паліцыя ўжывала дубінкі супраць удзельнікаў акцыі.

Трэцяя хваля затрыманняў адбылася каля саду "Эрмітаж". Тут пад зачыстку трапілі нават выпадковыя мінакі. Уваход у сад зачынілі "ў сувязі з дрэннымі ўмовамі надвор'я".

МУС паведаміла пра 200 затрыманых пры 1200 удзельніках акцыі. Пазней стала вядома пра 400 затрыманых.

Дарэчы, сёння святкуецца дзяржаўнае свята — Дзень Расіі. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі