На сайце дзяржаўнай газеты з фота знікала ікона Ісуса Хрыста
![На сайце дзяржаўнай газеты з фота знікала ікона Ісуса Хрыста](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/0000_0sssssss2.jpg.webp?itok=wyFwQYmD)
На сайце дзяржаўнай абласной газеты “Гродзенская праўда” з фота знікала ікона Ісуса Хрыста (верагодна, яе прыбралі ў фоташопе). Яно стаяла галоўным у матэрыяле пра пасадку 6 траўня алеі каля Каложскай царквы. У цырымоніі ўдзельнічалі старшыня гарвыканкама Мечыслаў Гой, прадстаўнікі царквы, вернікі, ветэраны. Не дзіўна, што вельмі хутка было заўважана знікненне на здымку іконы, якая вісіць над уваходам у парафіяльны цэнтр.
Як піша сайт hrodna.life, адрэдагаваны здымак перадрукавалі раённыя газеты і сайт гродзенскага гарвыканкама. Пасля таго, як пачалі абурацца прадстаўнікі царквы, вернікі і савет ветэранаў, на сайце “Гродзенскай праўды” фота вярнулі ў яго першапачатковым выглядзе. А вось на сайтах, якія зрабілі перадрукі, фота застаецца старое.
![На сайце дзяржаўнай газеты з фота знікала ікона Ісуса Хрыста](/sites/default/files/paragraphs/image/5-12ssss.jpg)