Вы тут

На саміце G7 Зяленскі заклікаў скончыць вайну да канца года

Уладзімір Зяленскі / president.gov.ua

На саміце краін G7 па відэасувязі выступіў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі, перадае нямецкая радыёстанцыя, прызнаная ў Беларусі экстрэмісцкай.

Ён падзякаваў лідарам заходніх краін за абаронную і фінансавую дапамогу Украіне і заклікаў узмацняць санкцыі супраць Расіі: "Для нас важная і паслядоўная пазіцыя краін G7 наконт санкцый. Яны павінны і далей ўзмацняцца, у прыватнасці шляхам абмежавання цаны на нафту, якую экспартуе агрэсар".

Паведамляецца, што ўкраінскі прэзідэнт заклікаў лідараў G7 зрабіць "вялікі рывок", каб скончыць вайну да канца года.

Саміт "вялікай сямёркі" праходзіць у Баварыі.

Напярэдадні чатыры краіны, якія ўваходзяць у G7, абвясцілі, што забароняць пастаўкі расійскага золата.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.