На рынку ў Ждановічах забаставалі прадаўцы футра

Каля 100 гандлёвых кропак былі сёння зачыненыя ў гандлёвым цэнтры “Мир моды” ў Ждановічах. Пра гэта паведаміў адзін з лідэраў мінскіх прадпрымальнікаў Аляксандр Макаеў. Паводле яго слоў, адмовіліся выходзіць на працу прадпрымальнікі, якія гандлююць футравымі вырабамі. На іх думку, ва ўмовах заканадаўства, якое ўвесь час змяняецца, іх тавар можа быць канфіскаваны правяраючымі органамі ў кожную хвіліну, паведамляе Хартыя 97.

Нагадаем, 19 жніўня ў цэнтры “Мир моды” больш за 100 прадпрымальнікаў узялі ўдзел у стыхійным мітынгу, у які вылілася спроба падатковых органаў канфіскаваць партыю тавару ў адной з крам.

Учора грамадскае аб’яднанне прадпрымальнікаў “Перспектыва” звярнулася да міністэрства па падатках і зборах з прапановай аб сустрэчы, каб тыя растлумачылі, якія дакументы ўсё ж неабходныя ІП для работы.

Сёння намеснік міністра Аляксандр Дарашэнка сустрэўся з кіраўніком "Перспектывы" Анатолем Шумчанкам і выказаў жаданне паразмаўляць з бастуючымі прадпрымальнікамі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі