На "Ралан Гарос" Сабаленка стартавала з перамогі над расіянкай
![Арына Сабаленка](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-05/sabalenka-2805.jpg.webp?itok=atgXxF8T)
Арына Сабаленка / skysports.com
Беларуска Арына Сабаленка з перамогі стартавала на тэнісным турніры "Ралан Гарос".
У першым крузе другая ракетка свету выйграла ў расіянкі Эрыкі Андрэевай (№100 ў рэйтынгу WTA). Наша суайчынніца перамагла саперніцу ў двух сэтах — 6:1, 6:2.
Сустрэча доўжылася 1 гадзіну 8 хвілін.
Sabalenka Soars
— Roland-Garros (@rolandgarros) May 28, 2024
The world No.2 flies by Erika Andreeva 6-1, 6-2 in her opening round match.#RolandGarros pic.twitter.com/CEMaLMY8lI
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.