На пятніцу прагназуюць кароткачасовыя дажджы і да +26
![На пятніцу прагназуюць кароткачасовыя дажджы і да +26](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/nadvorje-2507_2.jpg.webp?itok=MRmLcQjk)
Воблачнае з праясненнямі надвор'е чакаецца ў Беларусі ў пятніцу, 26 ліпеня, інфармуе Белгідрамет.
На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі прагрымяць навальніцы. Уначы і зранку ў асобных раёнах будзе згушчацца слабы туман. Вецер уначы будзе пераменных напрамкаў, удзень — паўночна-ўсходні, усходні ўмераны, пры навальніцах парывісты.
Тэмпература паветра мінімальная ноччу +12 .. + 17 ° С, максімальная днём +21 .. + 26 ° С. Атмасферны ціск істотна не зменіцца.