На прыпынку ў Мінску аўтобус наехаў на жанчыну. Яна загінула

На прыпынку ў Мінску аўтобус наехаў на жанчыну. Яна загінула

6 красавіка каля 23-й гадзіны на вуліцы Лабанка адбылося трагічнае  здарэнне. 45-гадовы кіроўца аўтобуса "МАЗ", ад'язджаючы ад прыпынку грамадскага транспарту каля дома №99 па вуліцы Лабанка, наехаў на невядомую жанчыну — каля 50 гадоў з выгляду. 

Як паведамляе ДАІ МУС, жанчына звалілася пад задняе правае кола з прыпынку грамадскага транспарту. Ад атрыманых траўмаў яна памерла на месцы здарэння.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі