На прыпынкі грамадскага транспарту ў Мінску збіраюцца паставіць павільёны

Мінск / adt.by
Мінск / adt.by

На прыпынках грамадскага транспарту ў Мінску могуць з'явіцца новыя павільёны. Пра гэта распавёў намеснік старшыні Мінгарвыканкама Аляксандр Дараховіч.

Паводле яго слоў, гэтае пытанне абмяркоўваецца з прыватнымі кампаніямі, якіх цікавіць ўстаноўка павільёнаў ў сталіцы. Цяпер распрацоўваюцца варыянты дызайну. Прапановы будуць адпраўленыя ў хуткім часе ў Мінскі выканаўчы камітэт, піша minsknews.by.

Сёння ў Мінску налічваецца каля 2,2 тысячы прыпынкаў грамадскага транспарту. Вопыт супрацоўніцтва з прыватнымі кампаніямі па ўстаноўцы новых навесаў ёсць: бізнесмены усталёўваюць павільёны за свой кошт, размяшчаюць на іх рэкламу і зарабляюць на ёй.

Нагадаем, у 2019 годзе ў Мінску з'явіўся першы інтэрактыўны прыпынак.

 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі