На праспекце Незалежнасці ў Мінску зноў перасаджваюць дрэвы

Раніцай на праспекце Незалежнасці ў Мінску збіраліся высадзіць вялікія дрэвы.
Раніцай на праспекце Незалежнасці ў Мінску збіраліся высадзіць вялікія дрэвы.

Грузавая машына з дрэвамі каля будынка Галоўпаштамта на праспекце Незалежнасці выклікае ў мінчан шмат пытанняў: чаму дрэвы такія вялікія? Навошта іх высаджваюць кожны год?

"Дрэвы дарослыя, каб адпавядалі вышыні тых, што высаджвалі тут раней", — тлумачыць адзін з работнікаў.

На проспекте Независимости в Минске снова пересаживают деревья
На проспекте Независимости в Минске снова пересаживают деревья

Вярнуўшыся на "месца пасадкі" крыху пазней, журналіст Еўрарадыё знайшла толькі ямы — ніводнага дрэва не пасаджана.

"Гэтыя дрэвы павязём на іншы аб'ект, а на праспекце пакуль правялі падрыхтоўчыя работы, — расказвае майстар упраўлення "Цэнтр" Павел Зянкевіч. — Зямля яшчэ прамерзлая, пасадзіць дрэвы сёння немагчыма. Мы знялі верхні ўрадлівы пласт, каб перасеяць газоны, сама пасадка — наперадзе". Суразмоўца прызнае, што адна з прычын, з якой дрэвы тут перасаджваюць ледзь не кожны год, — соль.

На проспекте Независимости в Минске снова пересаживают деревья
На проспекте Независимости в Минске снова пересаживают деревья
На проспекте Независимости в Минске снова пересаживают деревья
Майстар упраўлення "Цэнтр" Павел Зянкевіч

"Пры УП "Мінскзелянбуд" працуе спецыяльная аграхімічныя лабараторыя, якая вывучае ўплыў солі на глебу, вызначае, наколькі яна прыдатная для пасадкі, наколькі засоленая. Праблеме ўжо шмат гадоў, як можам стараемся абараніць лункі, але гэта не заўсёды дапамагае", — кажа спецыяліст .

На проспекте Независимости в Минске снова пересаживают деревья

Нечакана чуць скаргу на штогадовыя пасадкі ад чалавека, які займаецца перасадкай дрэваў, работніка кіравання "Цэнтр" Сяргея:

"Нават не ведаю, што сказаць вам з нагоды зямлі, якую мы сёння спрабавалі падрыхтаваць для пасадкі. Вакол плітка ляжыць. Нядзіўна, што глеба прамерзла на паўметра. Наогул, лічу, сэнсу ў гэтых падрыхтоўках няма — адно і тое ж кожны год! За зіму на дарогі высыпаецца столькі солі, што яна ўся трапляе пад дрэвы. Паглядзіце, якія дрэвы стаяць — яны практычна голыя паміраюць. Не паспяваюць распусціцца ў чэрвені, як скідаюць лісце ў ліпені. Дрэвы знікаюць — мала таго, што пліткай закладзеныя вакол, дык яшчэ за ўсю зіму дарожнікі столькі солі на дарогі высыпаюць, а потым усё зграбаецца ў бок пешаходнай зоны, дзе растуць дрэвы".

На проспекте Независимости в Минске снова пересаживают деревья

Але яшчэ ў 90-я праспект выглядаў інакш. Усюды раслі вялікія і прыгожыя дрэвы. Як яны прыжываліся раней?

"Праспект праўда быў прыгожы, — згаджаецца суразмоўца. — Думаю, можна было б сыпаць і не соль, можна наогул нічога так інтэнсіўна не прыбіраць! Калісьці ж не прыбіралі, хоць і снегу было больш".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі