На праграму Каліноўскага сёлета адабралі 50 чалавек

Паводле словаў старшыні камітэта абароны рэпрэсаваных "Салідарнасць" Іны Кулей, удзельнікамі праграмы сталі рэпрэсаваныя маладыя людзі ці дзеці рэпрэсаваных. Рэпрэсіямі лічацца крымінальнае, адміністрацыйнае пакаранне па палітычных матывах, штрафы, ператрусы, збіццё, звальненні, адзначыла Кулей ў каментары БелаПАН. Таксама прымаюцца да ўвагі рэкамендацыі грамадскіх дзеячаў і палітыкаў, якія пацвярджаюць актыўнасць тых, хто едзе па праграме, або іх бацькоў.

Як паведаміла Кулей, у гэтым годзе з беларускіх універсітэтаў па палітычных матывах адлічана 12 чалавек. Гэта было звязана "з удзелам студэнтаў у той ці іншай форме ў мясцовых выбарах, а таксама з публічнымі выказваннямі студэнтаў з нагоды наяўнасці ў Беларусі палітычных зняволеных".

Усяго за сем гадоў працы праграмы праз яе прайшлі больш за 600 чалавек. Праграма Каліноўскага была заснаваная пасля выбараў 2006 года.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі