Вы тут

На прагляд у ХК "Дынама-Мінск" прыехаў канадскі брамнік

Дэні Тэйлар / hcdinamo.by

На прагляд у хакейны клуб "Дынама-Мінск" прыехаў канадскі брамнік Дэні Тэйлар. Яму 33 гады. Пачынаў гуляць за акіянам, аднак у НХЛ не замацаваўся. У Еўропу ўпершыню прыехаў у 2010-м. Выступаў за каманды Германіі і Швецыі. У сезоне 2014/2015 гадоў Тэйлар быў у складзе мінскага "Дынама" і гуляў даволі паспяхова. У тым сезоне дынамаўцы выйшлі ў плэй-оф КХЛ. Далей канадзец выступаў за клубы з Харватыі, Чэхіі, Расіі і Канады, апошняя каманда — "Сібір".

На пробным кантракце Дэні Тэйлар зможа правесці ў складзе мінскага "Дынама" тры паядынкі. Пасля гэтага будзе прынятае рашэнне, ці застанецца брамнік у камандзе, ці з ім развітаюцца.

Прэс-служба дынамаўцаў падкрэслівае, што знаходжанне на праглядзе канадца не азначае, што каманда развітваецца са шведскім брамнікам Юнасам Энратам ці з кімсьці іншым. Але стаіць задача, каб была жорсткая канкурэнцыя за месца ў яе складзе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.