28 сакавіка ў Беларусь вярнулася зіма, краіну пачало зноў засыпаць снегам. Сіноптыкі паведамляюць, што снег будзе на працягу дня амаль па ўсёй яе тэрыторыі (месцамі — мокры снег, дождж), у цэнтральных і паўднёвых раёнах — моцныя ападкі. Амаль па ўсёй РБ — узмацненне ветру з парывамі да 15-20 м/с.
З-за складаных умоў надвор'я на дарогах краіны ўзнікаюць праблемы з рухам транспарту, у тым ліку і на чыгунцы. Энергетыкі аднаўляюць электразабеспячэнне населеных пунктаў.


