На поўнае аднаўленне электрасетак на Гомельшчыне спатрэбіцца не менш за месяц

Аварыйныя брыгады працягваюць працу ў Гомельскай вобласці

Аварыйныя брыгады працягваюць працу ў Гомельскай вобласці / @Minenergo_by

Не менш за месяц трэба, каб цалкам аднавіць усе электрасеткі ў Гомельскай вобласці, пашкоджаныя ўраганам 14 ліпеня. Пра гэта заявілі энергетыкі на пасяджэнні штаба па ліквідацыі наступстваў стыхіі. Увесь гэты час у вёсках будуць працаваць дызель-генератары. Гэтыя часовыя станцыі забяспечаць палівам і паставяць пад ахову. Аварыйныя брыгады працягваюць працаваць у вёсках, дзе яшчэ застаюцца непадключанымі асобныя дамы. "Першыя на чарзе — сем'і з дзецьмі, самотныя грамадзяне, пенсіянеры", — адзначылі ў аблвыканкаме.

Кіраўнік аблвыканкама Іван Крупко заявіў, што ўлады рэгіёну прынялі рашэнне адмяніць рэжым надзвычайнай сітуацыі. Нагадаем, напярэдадні Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў да раніцы пятніцы аднавіць энергазабеспячэнне ўсіх населеных пунктаў рэгіёна. Ноччу энергетыкі зрабілі справаздачу, што напружанне пададзенае ва ўсе населеныя пункты Гомельскай вобласці. Але ў рэгіянальных чатах людзі па-ранейшаму пішуць, што сядзяць без святла.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі