Вы тут

На польска-беларускай мяжы з'явіліся эстонскія вайскоўцы

Эстонцы на польска-беларускай мяжы / twitter.com/mblaszczak

Эстонскія вайскоўцы з'явіліся на мяжы з Беларуссю. Міністр нацыянальнай абароны Польшчы Марыюш Блашчак піша ў Twitter, што яны найперш дапамагаюць палякам будаваць і рамантаваць часовую агароджу з калючага дроту. З той жа мэтай на мяжу з Беларуссю прыбылі вайскоўцы з Вялікабрытаніі, якія прыступяць да інжынерных працаў 8 снежня.

Вайскоўцы з Эстоніі і Вялікабрытаніі прыехалі ў Польшчу пасля актыўнай фазы міграцыйнага крызісу, адказнасць за які ўскладаецца на ўлады Беларусі. Спробы начных прарываў мігрантаў праз мяжу працягваюцца дагэтуль.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.