На пляжы пад Гомелем на студэнтцы, якая рэпетыравала танец, загарэлася адзенне
![Дзяўчына рэпетыравала танец са свечкамі, якія стаялі навокал (ілюстрацыйнае фота)](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-11/candlelights-1868525_1280.jpg.webp?itok=tXCPkznO)
Дзяўчына рэпетыравала танец са свечкамі, якія стаялі навокал (ілюстрацыйнае фота) / pixabay.com
Незвычайнае здарэнне адбылося ў аўторак на пляжы ў Чэнках пад Гомелем. Каля 18-й гадзіны там загарэлася адзенне на студэнтцы. Высветлілася, што 20-гадовая дзяўчына рэпетыравала танец са свечкамі, якія стаялі навокал. Адзенне загарэлася з-за яе неасцярожнасці. У выніку студэнтка атрымала апёкі рознай ступені цяжкасці (5% цела).
Пацярпелая сама патушыла сваё адзенне і звярнулася па дапамогу да медыкаў. Яе шпіталізавалі ў апёкавае аддзяленне, піша газета "Маяк".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.