Вы тут

На перамовах у Жэневе ЗША адрынулі патрабаванні Расіі аб непашырэнні NATO

Перамовы ў Жэневе / Reuters

На перамовах у Жэневе па пытаннях бяспекі ЗША адрынулі патрабаванні Расіі аб непашырэнні NATO. Яны праходзілі ў закрытым для прэсы фармаце і працягваліся больш за сем гадзін, паведамляе dw.com.

Намеснік дзяржсакратара ЗША Вендзі Шэрман заявіла журналістам, што Злучаныя Штаты адкрытыя для далейшых перамоў з Масквой наконт размяшчэння вайскоўцаў і тэхнікі каля межаў Украіны — у выпадку, калі РФ будзе адкрытая для аналагічныя крокаў.

Расійскі бок ацаніў размову ў Жэневе як "складаную, але вельмі прафесійную". Ён засмучаны, што не ўдалося атрымаць "жалезабетонных гарантый" аб непашырэнні NATO. Расія катэгарычна не хоча бачыць у альянсе Украіну і Грузію.

Такім чынам ніякіх дамоўленасцяў дасягнуць не ўдалося.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.