На пажары ў Брэсцкай вобласці загінулі дзеці
![Дом, у якім знайшлі целы дзяцей](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-11/fire0_22-11.jpg.webp?itok=gsQrOvor)
Дом, у якім знайшлі целы дзяцей / @skgovby
Двое дзяцей загінулі сёння раніцай на пажары ў вёсцы Сваяцічы Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Іх целы знайшлі ратавальнікі. Хлопчыку было 4 гады, дзяўчынцы — 7, расказалі ў Следчым камітэце.
Паводле папярэдніх звестак, дзеці ў момант пажару былі дома адны. Маці была на працы. Мяркуючы з фота, якія публікуе СК, дом сур'ёзна выгарэў. Прычыну пажару яшчэ трэба будзе вызначыць.
![На пожаре в Брестской области погибли дети](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/fire1_22-11.jpg.webp?itok=YJTd52zw)
На месцы здарэння / тут і далей фота @skgovby
![На пожаре в Брестской области погибли дети](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/fire_22-11.jpg.webp?itok=Z49eJJdJ)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.