На пажары пад Капылём уратавалі 240 цялят

Калі ратавальнікі прыбылі на месца, то ўбачылі, што адкрытым полымем гарыць дах пераходнай галерэі цялятніка. На момант узгарання там знаходзілася 240 цялят ва ўзросце да 1 года. Жывёл эвакуявалі яшчэ да прыбыцця пажарных.



Агонь пашкодзіў 120 квадратных метраў даху пераходнай галерэі, але не закрануў сам цялятнік. Пацярпелых сярод жывёл і людзей няма.



Мяркуецца, што прычынай пажару стала парушэнне правілаў уладкавання і мантажу печак, цеплагенеравальных агрэгатаў і прыладаў, інфармуе БелаПАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі