На пажарах загінулі 5 чалавек, на дарогах — 2, ад петардаў пацярпелі 8

На пажарах загінулі 5 чалавек, на дарогах — 2, ад петардаў пацярпелі 8

Сілавікі падводзяць вынікі навагодняй ночы, у якую ў Беларусі без здарэнняў не абышлося. Трагедыя здарылася ў вёсцы Ільінка Магілёўскага раёна. Пасля 3-й гадзіны ночы там у адным з жылых дамоў адбыўся пажар. У агні загінулі 80-гадовая гаспадыня, яе 55-гадовая дачка і двое мужчын (ва ўзросце 39 і 40 гадоў), якія прыйшлі ў госці. Пасля 4-й гадзіны ночы пажар здарыўся ў жылым доме ў вёсцы Вялікія Шылавічы Слонімскага раёна. Загінуў 38-гадовы гаспадар. Прычыны ўзгаранняў высвятляюцца. Ратавальнікі звяртаюць увагу на той факт, што ўсе загінулыя мужчыны нідзе не працавалі.

На дарогах краіны загінулі 2 чалавекі. Як інфармуе прэс-служба МУС, у Брэсцкім раёне загінуў кіроўца "Аўдзі" — легкавік сутыкнуўся ў паўпрычэпам, які стаяў на абочыне. У Пінску загінула жанчына, якая пераходзіла дарогу па нерэгуляваным пераходзе і трапіла пад аўтамабіль.

Міліцыя паведаміла пра панажоўшчыну ў навагоднюю ноч у Крычаве, Шклоўскім раёне і ў Віцебскай вобласці, дзе пацярпелі міліцыянеры. Таксама вядома, што ад піратэхнікі на 8-ю гадзіну раніцы 1 студзеня пацярпелі 8 чалавек. Яны атрымалі розныя траўмы і звярнуліся па дапамогу ў медустановы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі