У навагоднюю ноч 18-гадовы хлопец параніў нажом міліцыянераў

У навагоднюю ноч 18-гадовы хлопец параніў нажом міліцыянераў

У навагоднюю ноч 18-гадовы хлопец параніў нажом міліцыянераў. Як інфармуе прэс-служба МУС, здарэнне адбылося ў Віцебскай вобласці. Маладога чалавека спрабавалі затрымаць, але ён пачаў аказваць супраціўленне. Колькі міліцыянераў пацярпела, не паведамляецца. Праваахоўнікі праводзяць праверку.

Здарэнне адбылося ў Верхнядзвінску. Уначы адбыўся напад на будынак мясцовага аддзялення Дэпартамента аховы. Нібыта, жыхар Гродзенскай вобласці кінуў на тэрыторыю дзве бутэлькі з запальваючай сумессю. Пасля ён параніў нажом міліцыянераў з групы затрымання. Зламысніка затрымалі, параненыя сілавікі (іх колькасць не паведамляецца) — у бальніцы.

МУС адзначае, што крымінагенная сітуацыя ў краіне "заставалася дастаткова спакойнай — зафіксавана менш злачынстваў, чым звычайна". У Шклоўскім раёне пенсіянер з нажом у руках накінуўся на жонку, а ў Крычаве жанчына з нажом напала на сужыцеля. У абодвух выпадках сваркі справакаваў алкаголь.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі