На Паўночным полюсе зафіксавалі анамальна высокую тэмпературу — нуль градусаў

На Паўночным полюсе зафіксавалі анамальна высокую тэмпературу — нуль градусаў

На Паўночным полюсе зафіксавалі анамальна высокую тэмпературу паветра — нуль градусаў. Гэта на 30 градусаў вышэй за нармальную тэмпературу, перадае REUTERS. Паводле Метэаралагічнага інстытута Нарвегіі, у чацвер у сярэдзіне дня тэмпература паветра на Паўночным полюсе складала -4 градусы, а метэаралагічны буй на поўнач ад Шпіцергена паказаў нуль градусаў.

Спецыялісты кажуць, што такія кліматычныя анамаліі робяцца ўсё часцейшымі з-за раставання ледзянога покрыва Арктыкі і павышэння тэмпературы вады ў Паўночным Ледавітым акіяне.

2016 года стаў для планеты найцяплейшым годам з пачатку метэаназіранняў, пры гэтым у Арктыцы тэмпература паветра расце ўдвая хутчэй, чым у сярэднім на планеце. У канцы снежня мінулага года тэмпература паветра на Паўночным полюсе таксама была каля нуля.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі