На пасаду трэнера мінскага "Дынама" прэтэндуюць тры трэнеры з НХЛ

Новы галоўны трэнер хакейнага клуба "Дынама" (Мінск) можа быць прызначаны 31 ліпеня або да вечара 1 жніўня.
Пра гэта ў гутарцы з журналістамі паведаміў кіраўнік Федэрацыі хакея Беларусі міністр унутраных спраў Уладзімір Навумаў. Нагадаем, паўночнаамерыканскі спецыяліст Пол Гарднер, які працаваў з камандай менш чым месяц і не правёў з ёю ніводнага матчу, на гэтым тыдні нечакана быў адпраўлены ў адстаўку.

Часова абавязкі галоўнага трэнера "Дынама", якому ў верасні стартаваць у Кантынентальнай хакейнай лізе, выконвае Уладзімір Цыплакоў. Паводле слоў Навумава, ёсць тры прэтэндэнты на пасаду галоўнага трэнера мінскай каманды.

Двое з іх ужо працавалі з федэрацыяй. Гэта Джон Пэдак і Уэйн Флемінг. Яшчэ адзін прэтэндэнт, прозвішча якога Навумаў назваць не змог, у 16—17 гадзін 31 ліпеня павінен даць адказ. Усе прэтэндэнты — паўночнаамерыканцы.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі