На “Панікоўцы” ў Мінску забаранілі паліць

Аляксандраўскі сквер, які размяшчаецца ў цэнтры Мінска, перад будынкам Адміністрацыі прэзідэнта, абвешчаны зонай, вольнай ад курэння.
Такое рашэнне было прынята больш за тыдзень таму на пасяджэнні каардынацыйнай рады па рэалізацыі антытытунёвых мерапрыемстваў адміністрацыі Ленінскага раёна сталіцы.

Аднак, як перадае БелаПАН, у скверы як курылі, так і дымяць бязбожным чынам. Больш за тое, на “Панікоўцы” няма ніякіх шыльдачак з перасцярогай аб забароне курэння і пакаранні за яго парушэнне.

Нагадаем, зонамі, вольнымі ад тытуню, у Мінску таксама абвешчаны паркі імя Горкага і імя Чэлюскінцаў, Цэнтральны батанічны сад.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі