Вы тут

На Палессі заўважылі нетыповую для Беларусі птушку

Сібірскі чорнагаловы чакан / ont.by

На Палессі заўважылі нетыповую для Беларусі птушку. Гэта — сібірскі чорнагаловы чакан. Ён аблюбаваў тэрыторыю Днепра-Сожскага заказніка ў Лоеўскім раёне, паведамляе тэлеканал АНТ.

Тры гады таму сібірскі чорнагаловы чакан ужо трапляў у аб’ектывы фотакамер пад Калінкавічамі ў Гомельскай вобласці. Але тады навукоўцы яшчэ сумняваліся. І вось атрымана пацверджанне.

Арнітолагі кажуць, што з’яўленне гэтай птушкі ў беларускай прыродзе — поўная нечаканасць. Звычайна яна жыве на паўночным усходзе еўрапейскай часткі Расіі, у Заходняй Сібіры. Зімуе яна ў Індыі, Японіі і Тайландзе. Як бачым, міграцыйныя шляхі сібірскага чорнагаловага чакана праходзяць далёка ад Беларусі. І ўсё ж ён часам імкнецца на захад, бо яго аднойчы бачылі ў Літве і двойчы ў Польшчы. Мяркуецца, што справа ў пацяпленні і зменах клімату.

Калі сібірскі падвід у нашай краіне зарэгістраваны ўпершыню, дык два віды чаканаў — звычайны лугавы і чорнагаловы — раней з'явіліся на поўдні Беларусі. Яны рэгулярна гняздуецца ў Заходнім Палессі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.