На падтрымку неабароненых слаёў насельніцтва дадаткова вылучаць 8 трлн рублёў

На падтрымку неабароненых слаёў насельніцтва дадаткова вылучаць 8 трлн рублёў

Указам №76 Аляксандра Лукашэнкі ў Беларусі былі ўдакладненыя асобныя паказчыкі рэспубліканскага бюджэту на 2016 год.

Як перадае БЕЛТА, дакумент патрабуе зменшыць памер прафіцыту рэспубліканскага бюджэту на 8 трлн рублёў. Гэтыя грошы будуць пералічаныя ў рэзервовы фонд кіраўніка дзяржавы і вылучаныя на сацыяльную падтрымку малазабяспечаных і іншых сацыяльна неабароненых слаёў насельніцтва ў адпаведнасці.

Акрамя таго, мясцовым саветам дэпутатаў рэкамендавана сфармаваць ў мясцовых бюджэтах базавага ўзроўню і бюджэце Мінска рэзервовыя фонды звыш памеру. Крыніцамі павінны стаць асігнаванні, што прадугледжваюцца ў адпаведных мясцовых бюджэтах на субсідаванне жыллёва-камунальных паслуг насельніцтву: у кансалідаваным бюджэце Брэсцкай вобласці — 360,6 млрд рублёў, Віцебскай — 423,6 млрд рублёў, Гомельскай — 513,1 млрд рублёў, Гродзенскай — 346,9 млрд рублёў, Мінскай — 310 млрд рублёў, Магілёўскай — 369,7 млрд рублёў, горада Мінска — 490,5 млрд рублёў. Сродкі накіруюць на выплаты малазабяспечаным і іншым сацыяльна ўразлівым катэгорыям насельніцтва безнаяўных жыллёвых субсідый у парадку, вызначаным заканадаўствам.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі