На Нясвіжчыне расце колькасць хворых на сухоты

За 2,5 месяцы сёлета ў Нясвіжы выяўленыя 11 хворых на сухоты. Сярод хворых — 7 мужчынаў (6 з іх у працаздольным веку), 3 жанчыны і маленькае дзіця. За мінулы год выявілі 31 хворага. Дактары лічаць, што захворвальнасць на сухоты мае сацыяльную падшэўку: бракуе жылля, змяншаюцца заробкі, расце колькасць беспрацоўных, падае ўзровень жыцця.

Каб выявіць хваробу на пачатковай стадыі, медыкі раяць праходзіць флюараграфію. У вёскі Нясвіжчыны накіроўваюцца з гэтай мэтай перасоўныя пульмасканы. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі