На нарадзе Лукашэнка сіпеў, а пасля ўвогуле перайшоў на шэпт
![Чыноўнікам давялося прыслухоўвацца, каб зразумець шэпт Аляксандра Лукашэнкі](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-12/52253.1703153725.aaae713a642x.jpg.webp?itok=x7HQ2AL1)
Чыноўнікам давялося прыслухоўвацца, каб зразумець шэпт Аляксандра Лукашэнкі / president.gov.by
Аляксандр Лукашэнка страціў голас. 21 снежня ён праводзіў нараду, прысвечаную цэнам. Ужо на самым пачатку сказаў прысутным, што "голасу няма", але адкласці нараду не можа.
У выніку Лукашэнка сіпеў, а пасля ўвогуле перайшоў на шэпт. У такім стане крычаць на чыноўнікаў ён не мог, што іх, безумоўна, абрадавала.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.