На Нарачы можна заразіцца качынай каростаю, таму адтуль прагоняць птушак
Плыўцы ў Нарачы могуць заразіцца цэркарыёзам - папярэдзіла паведаміла прадстаўніца Цэнтры гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Ларыса Карпук. Гэтае захворванне вядомае ў народзе як "сверб купальшчыкаў" або "кароста рыбакоў". Лічынкі паразітаў пераносяцца вадаплаўнымі птушкамі, якіх шмат у рэгіёне. Пры заражэнні цэркарыёзам на целе чалавека з'яўляецца сып, пухіры, ён адчувае слабасць, галавакружэнне, магчыма, павышэнне тэмпературы. Праз 7—10 дзён гэтыя сімптомы знікаюць: лічынкі ў целе чалавека гінуць.
Таму адразу пасля купання ў возеры неабходна прыняць душ. З гэтай мэтай усе пляжы Нарачы абсталяваны душавымі. Пасля душу рэкамендуецца расцерці скуру грубым ручніком, што дапаможа выдаліць цэркарыі.
Сярод прапановаў па барацьбе з захворваннем — адпалохванне вадаплаўных птушак ад возера.
БелаПАН