Вы тут

На "Нафтане" звальняюць актывістку Вольгу Брыцікаву

Прамаўляе Вольга Брыцікава, злева ад яе стаіць цяперашні старшыня КДБ, былы галоўны кантралёр краіны Іван Церцель. Жнівень 2020-га / Вестнік Нафтана

На "Нафтане" звальняюць актывістку Вольгу Брыцікаву. Яна кажа TUT.by, што спачатку быў загад аб пазбаўленні яе доступу да дзяржтаямніцы, а потым на падставе гэтага — звальненне. У чацвер апошні працоўны дзень.

Брыцікава — начальнік аддзела рэалізацыі нафтапрадуктаў, адпрацавала на прадпрыемстве 16 гадоў. У жніўні 2020-га яна стала актыўнай удзельніцай пратэстаў на прадпрыемстве. Калі 17 жніўня быў сход працоўных з удзелам кіраўніка Камітэта дзяржкантроля, упаўнаважанага прадстаўніка кіраўніка дзяржавы па Віцебскай вобласці Івана Церцеля (цяпер ён — старшыня КДБ), менавіта Вольга Брыцікава агучыла патрабаванні да ўладаў (на відэа).

"Я была гатовая да барацьбы з тым, што нам увесь час спрабуюць прыпісаць парушэнне працоўнай дысцыпліны, але ў маім выпадку справа аказалася ў іншым, — кажа Брыцікава. — Пакуль, шчыра кажучы, шок".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.