На "Нафтане" прыпыняюць выплаты матдапамогі і скарачаюць іншыя бонусы

ААТ "Нафтан" / sb.by
ААТ "Нафтан" / sb.by

На "Нафтане" плануюць перагледзець калектыўную дамову. Профільнае выданне "Веснік Нафтана" паведамляе, што ўчора з гэтай нагоды сабралі пасяджэнне спецыяльнай камісіі. На сустрэчы прысутнічалі намеснік гендырэктара прадпрыемства Сяргей Яўтушык з боку наймальніка і старшыня прафкама Уладзімір Азаронак з боку прафсаюза.

Яўтушык расказаў "пра бягучую сітуацыю на прадпрыемстве, пра пастаўкі і аб'ёмы перапрацоўкі нафтавай сыравіны".  Пасля чаго папрасіў камісію часова прыпыніць на перыяд з 9 сакавіка да 30 красавіка 2022 года асобныя пазіцыі калектыўнай дамовы.

Прапануецца пазбавіць супрацоўнікаў матэрыяльнай дапамогі на аздараўленне да адпачынку, выплат да юбілейных дат, выплат двухтыднёвай выхадной дапамогі і аплаты дадатковага вольнага дня бацькам, а таксама паменшыць матдапамогу на пуцёўкі ў санаторый, спартыўныя паслугі, заняткі ў творчых калектывах.

Рашэнне па прапановах наймальніка будзе прынятае камісіяй да канца тыдня. Мяркуючы па ўсім, яно будзе станоўчым, таму што, як паведамляе профільнае выданне, "у канцы красавіка камісія плануе вярнуцца да разгляду пунктаў калектыўнай дамовы".

Нагадаем, у пачатку тыдня з'явілася інфармацыя, што на "Нафтане" часткова спыненая вытворчасць. Адным з асноўных пакупнікоў прадукцыі прадпрыемства была Украіна, але з пачаткам вайны пастаўкі былі спыненыя.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі