На мяжы з Польшчай, Літвой і Латвіяй зноў вялікія чэргі машын

На мяжы з Польшчай, Літвой і Латвіяй зноў вялікія чэргі машын

На мяжы з Польшчай, Літвой і Латвіяй зноў утварыліся вялікія чэргі — легкавыя і грузавыя машыны стаяць амаль ва ўсіх пунктах пропуску на выездзе з Беларусі. Гэта вынікае з інфармацыі, якую падае сайт Дзяржаўнага памежнага камітэта. Рекардсмен, як заўсёды, пункт Каменны Лог — там па стане на 10.00  стаяла 300 грузавікоў і 75 легкавікоў на выездзе і 10 фураў на ўездзе. У іншых пунктах пропуску на літоўскай мяжы сітуацыя была наступнай: Прывалка — 160 грузавікоў на выездзе, Беняконі — 91 грузавік на выездзе і 63 — на ўездзе, Катлоўка — 60 грузавікоў на выездзе і 10 на ўездзе, Лоша — 25 легкавікоў на выездзе.

На мяжы з Латвіяй таксама стаяць чэргі грузавікоў на выездзе — у Грыгароўшчыне 75 і ва Урбанах 100.

На польскай мяжы ў Брэсце чакаюць выезду з Беларусі 20 легкавікоў, у Бераставіцы стаяць 107 легкавікоў на выездзе і 80 грузавікоў на ўездзе, у Брузгах — 10 легкавікоў на выездзе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі