На мяжы з Польшчай — чэргі з легкавікоў, а на мяжы з Літвой — з фураў

На мяжы з Польшчай — чэргі з легкавікоў, а на мяжы з Літвой — з фураў

Вялікія чэргі зноў утварыліся ў пунктах пропуску на мяжы з Беларуссю. Як паведамляе прэс-служба Дзяржаўнага памежнага камітэта, на мяжы з Польшчай утварыліся чэргі з легкавікоў, а на мяжы з Літвой — з фураў.

На мяжы з Польшчай чэргі стаяць у пунктах пропуску Бераставіца — 116 аўтамабіляў, Брэст — 110, Брузгі — 153, Дамачава — 5. Такім чынам, у чарзе на ўезд у Беларусь з Польшчы стаяць больш за 380 аўтамабіляў.

На мяжы з Літвой чэргі ўтварыліся наадварот — на выезд. У Беняконях на выезд стаяць 116 фураў, у Катлоўцы — 90, у Прывалцы — 98, у Каменным Логу — 260.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі