Вы тут

На мяжы цывілізацый: дзе гэтае месца ў Варшаве? Стрым з Мельнікавым

Ігар Мельнікаў / Еўрарадыё

У вымушанай эміграцыі апынулася шмат не толькі творчых асоб, але і навукоўцаў. Якія, нягледзячы ні на што, працягваюць рабіць сваю справу — хай сабе пакуль і за межамі Беларусі. Але па-ранейшаму — найперш для Беларусі. Як прыклад — гісторык Ігар Мельнікаў. Раней ён з зайздросным пастаянствам ладзіў у розных гарадах Беларусі выставы, прысвечаныя міжваеннаму часу, а цяпер працягвае гэтую справу ў Польшчы. 

Ці можна яшчэ знайсці нешта цікавае і невядомае з гісторыі міжваеннага часу і польска-савецкай мяжы? Чым адметная варшаўская выстава “На мяжы цывілізацый”? Ці стаў погляд на тыя падзеі ў Ігара Мельнікава больш “прапольскім” за апошні год і ці лёгка заставацца ў Польшчы беларускім гісторыкам? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае гісторык Ігар Мельнікаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.