На мяжы Беларусі і Латвіі выявілі самую буйную партыю "экстазі"

На мяжы Беларусі і Латвіі выявілі самую буйную партыю "экстазі"

Беларускія праваахоўнікі канфіскавалі самую вялікую партыю "экстазі" — 10 кілаграмаў. Дагэтуль столькі гэтых таблетак яны не выяўлялі. Як інфармуе прэс-служба МУС Беларусі, гэта былі сумесныя аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы міліцыі і Дзяржаўнага мытнага камітэта. Яны атрымалі інфармацыю, што з ЕС у нашу краіну вязуць вялікую партыю наркотыкаў. 25 сакавіка ў пункце пропуску "Грыгароўшчына" на беларуска-латвійскай мяжы правяралі грузавік, які перавозіў кантэйнер з фармацэўтычнымі прэпаратамі. У ніжняй частцы прычэпу знайшлі схованку, а ў ёй — наркотыкі. Акрамя "экстазі", там былі 130 кг гашышу — самая вялікая партыя з пачатку года, затрыманая беларускімі праваахоўнікамі.

Распачатая крымінальная справа, артыкул — "незаконнае перамяшчэнне праз дзяржаўную мяжу Рэспублікі Беларусь наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў ці іх прэкурсораў ці аналагаў".

Калі летась агульны аб'ём канфіскаваных беларускімі праваахоўнікамі наркотыкаў і псіхатропаў склаў больш за тону, то сёлета ўжо больш за 270 кг, было перакрыта 9 каналаў іх пастаўкі і транзіту.

На мяжы Беларусі і Латвіі выявілі самую буйную партыю "экстазі"
mvd.gov.by
На мяжы Беларусі і Латвіі выявілі самую буйную партыю "экстазі"
mvd.gov.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі