Вы тут

На мяжы Беларусі і Еўрасаюза выраслі чэргі з фур

Фуры на мяжы / Еxp.idk

Колькасць фур, якія чакаюць выезду з Беларусі ў Еўрасаюз, павялічылася ў панядзелак — на межах сабралася звыш 2170 грузавікоў, вынікае са звестак Дзяржпамежкамітэта.

На беларуска-літоўскім напрамку ў пункце пропуску "Відзы" праходжання мытні чакае больш за 150 фур, у "Катлоўцы" — звыш 170, "Каменным Логу" — больш за 340, "Беняконях" — 210, у "Прывалцы" — звыш 250 фур.

На беларуска-латвійскай мяжы ў пункце пропуску "Грыгораўшчына" выезду чакае звыш 200 машын, ва "Урбанах" — больш за 260 фур.

На мяжы з Польшчай у "Брузгах" стаіць больш за 180 велікагрузаў, "Бераставіцы" — 210, "Казловічах" — звыш 200 грузавікоў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.