На МТЗ абвясцілі вялікія навагоднія вакацыі

Мінскі трактарны завод

Мінскі трактарны завод / probelarus.by

Мінскі трактарны завод адпраўляе работнікаў на вялікія вакацыі.

На навагоднія святы яны будуць адпачываць, як у Расіі — з 30 снежня па 7 студзеня. Іншыя беларусы выйдуць на працу ўжо 3 студзеня.

Дні з 3 па 5 студзеня, якія ў Беларусі вызначаныя як працоўныя, на МТЗ адпрацуюць у суботы ў лютым, сакавіку і лістападзе.

А яшчэ на МТЗ запланаваныя доўгія травеньскія вакацыі.

На заводзе кажуць, што такі графік склалі згодна з “вытворчымі патрэбамі і з улікам супрацоўніцтва з РФ”.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі