На мотавелазаводзе ўжо новы дырэктар думае, што рабіць з матацыклам "Мінск"

Матацыкл "Мінск" і практычная магія / president.gov.by

Новы дырэктар мінскага мотавелазавода Сяргей Манько (у кастрычніку ён змяніў Мікалая Ладуцьку) заявіў пра планы па лакалізацыі матацыкла "Мінск". У жніўні Аляксандр Лукашэнка падчас наведвання прадпрыемства абурыўся, што з беларускага ў ім толькі шыльдачка, усё астатняе — "made in China". У выніку старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава праводзіць рэгулярныя нарады, прысвечаныя працы мотавелазавода і "выхаду на больш высокі ўзровень лакалізацыі". Паводле яе слоў, яшчэ да новага года трэба прадэманстраваць вынікі — яна мусіць даць справаздачу Лукашэнку пра выкананне даручэння.

Прысутны на нарадзе дырэктар Манько кажа, што плануе "нарасціць лакалізацыю" матацыкла "Мінск" да 26%, але толькі да канца першага квартала 2023 года. "Да канца 2023 года матацыкл "Мінск" будзе лакалізаваны да 36%, але на гэтым праца не спыняецца. Мы будзем праводзіць працу па лакалізацыі і далей", цытуе яго словы БЕЛТА.

Таму 1 студзеня 2023 года мотавелазавод здзівіць Аляксандра Лукашэнку, як ён чакаў, не зможа.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.