На МКАД падзенне матацыкла справакавала сутыкненне трох легкавікоў

На МКАД падзенне матацыкла справакавала сутыкненне трох легкавікоў

На МКАД падзенне матацыкла справакавала сутыкненне адразу трох легкавых аўтамабіляў. Як паведамляе Мінская гарадская ДАІ ў сваім Тэлеграм-канале,  здарэнне адбылося сёння прыкладна ў 14:00 на 27-м км кальцавой дарогі каля Малінаўкі.

У 1-й паласе з боку вуліцы Громава ў кірунку праспекта Дзяржынскага ехаў матацыкл, які раптам упаў. Матацыкл вылецеў у 3-ю паласу, а яго кіроўца атрымаў пашкоджанні.

Кіроўца аднаго з легкавікоў пабачыў перад сабой матацыкл, што ляжаў на праезнай частцы, і рэзка затармазіў. Наезду ён пазбег, аднак яго “дагналі” іншыя легкавікі, якія не змаглі так хутка зрэагаваць.

У вынік тры легкавыя машыны атрымалі пашкоджанні. Ніхто з людзей, што былі ў іх, не пацярпеў

На МКАД падзенне матацыкла справакавала сутыкненне трох легкавікоў

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі