На Міжнароднай касмічнай станцыі ўпершыню распусцілася кветка (фота)
![На Міжнароднай касмічнай станцыі ўпершыню распусцілася кветка (фота)](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/kvetka_kosmas_1.jpg.webp?itok=fMhuO_h3)
На Міжнароднай касмічнай станцыі ўпершыню распусцілася кветка. Фатаграфію квітнеючай цыніі апублікаваў у сваім твітэры касманаўт Скот Кэлі.
Як адзначаецца на сайце NASA, эксперымент па вырошчванні кветак у космасе скіраваны на вывучэнне пытанняў вырошчвання розных раслін ва ўмовах бязважкасці. Агулам было пасаджана чатыры расліны, дзве з якіх загінулі. Раней кветкі на МКС не вырошчвалі, піша meduza.io
Улетку 2015 года на станцыі сабралі першы ўраджай чырвонай рымскай салаты, якую касманаўты з’елі.