На мінскім заводзе "Пеленг" рабочы забіў інжынера

На мінскім заводзе "Пеленг" рабочы забіў інжынера

На мінскім заводзе "Пеленг" 50-гадовы рабочы забіў 26-гадовага інжынера. Пра гэта са словаў чытачоў пішуць журналісты партала, які да сваё забароны быў самым папулярным у Беларусі. 

Паведамляецца, што здарэнне адбылося 6 красавіка. А ўжо на наступны дзень, 7 красавіка, на завод прыязджалі следчыя — апытваць людзей з таго падраздзялення, дзе працавалі ахвяра і забойца. 

Паводле непацверджанай інфармацыі, прычынай забойства магла стаць палітычная спрэчка наконт вайны: інжынер падтрымліва ў Украіну, рабочы — Расію.

Знаёмая інжынера распавяла журналістам: "Загінулы — добры і спакойны хлопец. У 2020-м ён быў з тых, хто падтрымліваў перамены і не хаваў сваіх поглядаў. Сур'ёзна захапляўся футболам. Нядаўна ў яго памёр бацька, было 40 дзён. Засталася адна мама".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі