Вы тут

На месца пікета Ціханоўскай у Слуцку прыгналі тэхніку (відэа)

На месцы пікета Ціханоўскай у Слуцку з'явілася тэхніка / kurjer.info

У Слуцку да Моладзевага цэнтра, дзе павінен адбыцца пікет Святланы Ціханоўскай, падагналі тэхніку — аўтавышку, трактар. Відэа з месца падзеяў з'явілася ў блогу "Краіна для жыцця". 

Паведамляецца, што камунальнікі латаюць дах будынка.

Прадстаўніца штаба Ціханоўскай Вольга Кавалькова паспрабавала даведацца, калі завершацца рамонтныя работы. Па скловах камунальнікаў, яны павінны паспець да 17:00. Мітынг Ціханоўскай прызначаны на 17:30. 

Напярэдадні ў Стоўбцах улады сарвалі аналагічную сустрэчу Ціханоўскай з выбарцамі, прыгнаўшы будаўнічую тэхніку на мясцовы стадыён: там нібыта здарылася аварыя. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.