На Майдане пратэстоўцы сутыкнуліся з міліцыяй (абноўлена, фота,жывое відэа)

З апазіцыі там прысутнічаў Віталь Клічко, які спрабаваў спыніць натоўп, пасля чаго яго аблілі з вогнетушыцеля.



Пасля былі выкарыстаныя фаеры і дымавыя шашкі. Пратэстоўцы адкацілі адзін з аўтобусаў, што перакрываў вуліцу, другі спрабавалі перакуліць, перадае Korrespondent.net

Затым невядомыя падпалілі адзін з аўтобусаў. Міліцыянты спрабавалі падагнаць вадамёт на Грушэўскага, аднак людзі заблакавалі яго праезд. Таксама мітынгоўцы кідалі ў міліцыянтаў камяні, а міліцыя адказвала ім газавымі атакамі.



16 студзеня быў прыняты пакет законаў, які ўскладняе правядзенне масавых акцыяў. Нягледзячы на гэта, 19 студзеня ў цэнтры Кіева сабралася традыцыйнае Народнае веча.

Фота REUTERS, сацыяльныя сеткі


Live streaming video by Ustream

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі